image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Асноўная задача – папярэджанне надзвычайных сітуацый!

481

Нагадаць пра правілы бяспекі – ніколі не бывае лішнім. Менавіта бяспека стала галоўнай тэмай сустрэч кіраўніцтва Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з працоўнымі калектывамі арганізацый раёна.

У ходзе выступаў ратавальнікі азнаёмілі прысутных з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі, звярнулі ўвагу, што пераважная большасць пажараў і гібелі людзей на іх адбываецца па віне нецвярозых курцоў. Падрабязна былі разгледжаны асноўныя прычыны пажараў, а таксама меры прафілактыкі, асноўныя патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў жылым фондзе і на працоўным месцы, на практыцы адпрацаваны правілы карыстання вогнетушыцелем.

Прадстаўнікі МНС нагадалі грамадзянам дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару і тэлефоны службы выратавання, растлумачылі прынцып работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Таксама былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду, папярэджання пажараў па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і цеплагенерыруючых агрэгатаў.

Не засталася без увагі і тэма дзіцячай бяспекі. Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, прыводзілі трагічныя прыклады дзіцячай гібелі на пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях.

У завяршэнні выступаў, ратавальнікі расказалі прысутным пра мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач!», а таксама ўручылі грамадзянам тэматычныя памяткі і буклеты.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть