image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Падрыхтуйцеся да ацяпляльнага сезона загадзя

1315

Зусім няшмат часу застаецца да пачатку ацяпляльнага перыяду. Хутка пахаладае і грамадзяне актыўна пачнуць прымяняць печы для абагрэву сваіх дамоў.


З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе ратавальнікі пастаянна абследуюць домаўладання грамадзян на прадмет пажарнай бяспекі. Большасць грамадзян падыходзяць да пытання сваёй бяспекі вельмі сур'ёзна, што не можа не радаваць.
- На вуліцы яшчэ цёпла, а я ўжо старанна падрыхтаваўся да ацяпляльнага сезона: прачысціў і пабяліў комін, заладзіў расколіны і замацаваў дзверцы топачнай адтуліны, - паказваў членам назіральнай камісіі жыхар вёскі Конкавічы.
Асаблівую ўвагу спецыялісты службы выратавання надаюць наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Большасці домаўладальнікам даводзіцца неаднаразова тлумачыць важнасць ўстаноўкі гэтага прыбора.
- Апавяшчальнік - менавіта гэта прылада своечасова апавясціць аб задымленні і выратуе ваша жыццё. Як паказвае практыка ў хатах, абсталяваных аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, павышаецца ўзровень бяспекі грамадзян, якія там пражываюць. Адзінае, што вам неабходна рабіць пасля яго ўстаноўкі - своечасова мяняць батарэйку, - тлумачыць інспектар.
Пры наяўнасці парушэнняў, якія могуць прывесці да пажару, работнікі раённага аддзела па надзвычайных сіттуацыях абавязкова паказваюць на іх гаспадарам і тлумачаць, як выправіць тое ці іншае парушэнне.
Таксама асаблівая ўвага членаў назіральнай камісіі надаецца сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Бацькам нагадваюць пра небяспеку пакідання непаўналетніх без нагляду.
З усімі домаўладальнікамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, падчас якіх нагадваюць патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на прыдамавой тэрыторыі. Па выніках наведвання грамадзянам ўручаецца наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть