image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Бераг левы, бераг правы…

643

На слупку тэрмометра тэмпература паветра за 30 градусаў, таму на вадаёмах Мазыршчыны назіраецца ажыятаж. Сіноптыкі хоць і абяцаюць дажджы, але разам з гэтым канстатуюць, што ва ўмовах анамальнай спякоты сярэдняя тэмпература ў цяперашні час перавышае норму на 7-9 градусаў. 

Для папярэджання надзвычайных сітуацый на вадаёмах Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС узмоцненая праца па правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў у месцах адпачынку на берагах рэк і азёр.

Падчас наведвання пляжных зон, ратавальнікі звяртаюць увагу на небяспеку купання ў незнаёмых і не прызначаных для гэтай мэты месцах, а таксама недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду. У гутарцы з насельніцтвам закранаюцца тэмы аказання першай дапамогі, да прыкладу, пры непрытомнасці ад працяглага знаходжання пад сонцам, або пры курчы ў вадзе з-за рэзкага перападу тэмпературы цела. Для ўзмацнення прафілактычнага ўплыву ратавальнікі раздаюць дарослым навучальныя памяткі, а малым - маляўнічыя налепкі з бяспечнымі заклікамі. Што ж тычыцца аб'ектаў гандлю паблізу вадаёмаў, то тут на стэндах разам з іншай прафілактычнай інфармацыяй размяшчаюцца таксама ўлёткі з правіламі паводзін на водах.

Усяго на тэрыторыі Мазыршчыны налічваецца больш за 90 вадаёмаў, таму прафілактычная праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый на водах будзе працягнутая ва ўзмоцненым рэжыме. Рэйдавыя мерапрыемствы запланаваны штодня адразу ў некалькіх кірунках і працягнуцца да асобага распараджэння.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть