image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Добруш. З сівымі валасамі, з бяспекай ў душы.

404

Як шмат чаму нас могуць навучыць нашы бабулі і дзядулі. Дзякуючы іх вопыту і мудрасці мы часта пазбягалі небяспекі, праблем. Яны заўсёды ўсё ведалі, маглі распавесці, параіць. І таму вельмі хочацца, каб яны заўсёды былі з намі, у бяспецы.

У зале тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было вельмі шумна. Дзве каманды змагаліся за права называць сябе самай бяспечнай камандай. У першым конкурсе неабходна было знайсці небяспечныя месцы ў кватэры, а таксама пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Кожны ўдзельнік з сур'ёзнасцю падышоў да гэтага задання. Бо калі яны прапусцяць хоць адно парушэнне, то можа адбыцца страшны пажар. Але ўсе ўдзельнікі каманд знайшлі небяспечныя месцы і выразна іх "засцераглі". Наступны конкурс быў інтэлектуальным, бо ўсім неабходна было не толькі хутка, але і правільна адказаць на пытанні тэсту мабільнага дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач». Вось у гэтым конкурсе было шмат баталій, абмяркоўвалася кожнае пытанне і кожны варыянт адказу. Толькі капітан узважыўшы ўсе " за " і "супраць" прымал і дакладныя, а галоўнае верныя варыянты адказаў. Наступнае заданне нагадала гаспадыням кухні, што не кожная крупы можа стаць супрацьпажарнай і на першы погляд лёгка можна пераблытаць соду з мукой.

Вядома, не адзін конкурс не праходзіць без дапаможца ратавальнікаў, а менавіта аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. І хоць гэты прыбор пазналі ўсе, а вось як змяніць элемент харчавання ў ім, многія з гэтым не сутыкаліся. І каб у такім выпадку не чакаць дапамогі ад дзяцей (якія могуць рэдка прыязджаць у госці), кожная ўдзельніца каманды на прыкладзе паспрабавала змяніць «крону» і паставіць яе назад.

На вуліцы «маладыя» ратавальнікі даведаліся, як карыстацца сучасным парашковым вогнетушыцелем і нават самастойна паспрабавалі патушыць умоўны пажар. Для многіх стала здзіўленнем, што зараз не варта пераварочваць вогнетушыцель і разбіваць колбу, а досыць проста зняць пломбу, выдраць чэку і прыступаць да тушэння ўзгарання.

І толькі сапраўдны выратавальнік зможа надзець баявую вопратку і прыступіць, праклаў рукаўную лінію, падаць ваду для тушэння пажару. Нашы ўдзельнікі каманд выканалі гэты этап конкурсу на "выдатна" і хай час быў не абмежаваны, і прабегчы дыстанцыю змаглі не ўсе, але за цярпенне і старанне, а галоўнае актыўнае ўцягванне ў жыццё ратавальнікаў-пажарных усе ўдзельніцы былі вартыя першага месца. Мы вельмі спадзяемся, што ў такіх гаспадынь ў хаце ўсё на БЯСПЕЧНЫМ узроўні.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть