image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. З прафілактыкай да грамадзян!

304

Назіральныя камісіі працягваюць працу па абследаванню домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і грамадзян, найбольш схільных да рызыку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, якія знаходзяцца на розных ўліках ў адпаведных органах. Работнікі Гомельскага раённага падраздзялення МНС, якія ўваходзяць у склад тэрытарыяльных назіральных камісій абследуюць не толькі домаўладання, але і якія існуюць на тэрыторыі гаспадарчыя пабудовы.

- Выяўленне парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не займае шмат часу. Расколіны ў корпусе печы, адсутнасць прадтопачнага ліста на падлозе, няспраўнасць дзверцы топліўніка адразу кідаюцца ў вочы, - кажа інспектар прапаганды Гомельскага раённага аддзела па НС Анжэла Сеч.

Праверка спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў устаноўленых у жылых пакоях домаўладанняў з'яўляецца абавязковай для работнікаў МНС. Па выніках наведвання ў адным з домаўладанняў, неабходна замяніць батарэйку ў аўтаномных пажарных апавяшчальніках, а ў іншым апавяшчальнік неабходна ўсталяваць. Яшчэ ў адным з наведаных домаўладанняў была выяўлена неабходнасць у пабеле толькі адрамантаванай печы. У большасці ж сваім абышлося без заўваг. Пажылыя людзі задавалі пытанні па медыцынскай частцы медыцынскаму работніку, а інспектар МНС давала парады па прафілактыцы пажараў.

У завяршэнні абследаванняў ўсім пражываючым ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС з асноўнымі патрабаваннямі правіл бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть