- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Буда-Кашалёва. Аб бяспецы дзяцей на вадаёмах
У прафілактычнай працы з насельніцтвам прапагандысты выкарыстоўваюць мноства розных формаў і метадаў, з дапамогай якіх грамадзяне атрымліваюць самую актуальную інфармацыю па тэме бяспекі. Падчас канікул у зоне асаблівай увагі – рабяты, асабліва тыя, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных сем'ях і сем'ях, чые дзеці прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Так, у рамках прафілактыкі дзіцячай гібелі і траўматызму ад знешніх прычын ратавальнікі звязваюцца па тэлефоне з бацькамі шматдзетных сем'яў і сем'яў, чые дзеці прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы (дарэчы, сем'яў у абодвух катэгорыях налічваецца больш за 500) і распавядаюць ім пра тое, што дзяцей адпускаць на вадаём без нагляду дарослых катэгарычна забаронена. Нагадваюць аб месцах, дзе купацца дазволена, а таксама асноўныя правілы паводзін, якія павінны выконваць у час знаходжання каля вадаёма. Акрамя таго, прапагандысты інфармуюць аб дзеяннях, якія неабходна выконваць у выпадку, калі чалавек пачне тануць.
Працуючы ў прафілактычным кірунку, сем'ям абодвух катэгорый работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па НС накіроўваюць лісты-рэкамендацыі ў канвертах з буклетамі аб правілах паводзін у летні перыяд. У паведамленнях гаворка ідзе аб тым, як зрабіць сваё жыццё бяспечным.
На думку ратавальнікаў, кожны з варыянтаў прафілактыкі закліканы на недапушчэнне бяды, захавання жыцця і здароўя нашых дзяцей.