- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Мазыр. Трэнінг без небяспекі
Ярка, весела, а галоўнае – бяспечна. Менавіта ў такім фармаце ў Мазырскім раёне стартаваў цыкл трэнінгаў для маладых людзей з інваліднасцю. І першы практычны занятак прайшоў у грамадскім цэнтры сацыяльных паслуг «Асаблівае сэрца» Беларускай асацыяцыі дапамогі маладым інвалідам.
За аснову трэнінгу была ўзята анлайн-гульня "Крокі выратавання". У ёй распрацоўшчыкамі прадстаўлена больш за дзесятак розных надзвычайных сітуацый, якія могуць адбыцца ў сучасным свеце. Усё, што патрабуецца ад удзельнікаў гульні на гэтым этапе – выбудаваць правільны алгарытм дзеянняў з дапамогай віртуальных картак. Для замацавання матэрыялаў па бяспецы кожнаму ўдзельніку было прапанавана знайсці выхад з пэўнай сітуацыі, а таксама правільна паведаміць ратавальнікам аб здарэнні. У заключэнні трэнінгу ратавальнікі і маладыя людзі разабралі прынцы працы вогнетушыцеля, а таксама спосабы яго прымянення. Ну, а для таго, каб набыць карысныя навыкі пры працы з вогнетушыцелем, на наступным занятку запланаваны практычныя вучэнні па ліквідацыі пажару з дапамогай першасных сродкаў пажаратушэння.
Сама праграма ўзаемадзеяння з раённым падраздзяленнем МНС, якая з'яўляецца часткай праекта па сацыялізацыі маладых iнвалідаў, разлічана на некалькі этапаў. Са слоў Вольгі Крывалап, адміністрата рацэнтра "Асаблівае сэрца", стандартныя метады навучання тут не падыходзяць. Таму ўсе тэмы трэнінгу дапрацоўваюцца з улікам умоў успрымання наведвальнікамі цэнтра сацыяльных паслуг. Ратавальнікі і прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі дапамогі маладым інвалідам упэўнены, што сумесная праграма дазволіць павысіць культуру бяспекі жыццядзейнасці, што ў канчатковым выніку стане залогам устойлівага зніжэння здарэнняў у нашым грамадстве.