image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Выяўляем і ўхіляем

1018

Жыхары Жыткавіцкага раёна з разуменнем і адказнасцю ставяцца, калі да іх у дамы вялікай групай прыходзіць назіральная камісія, ў склад якой уваходзяць прадстаўнікі сацыяльнай службы, МНС, энерганагляду, гаргазу, міліцыі, медыцыны і адукацыі.

На жаль, не ўсе клапоцяцца аб уласнай бяспецы і тым самым ставяць пад пагрозу сваё жыццё і тых, хто побач: членаў сям'і, сваякоў, суседзяў. Менавіта для прадухілення надзвычайных сітуацый, гібелі людзей у агні і ад іншых знешніх прычын працуе назіральная камісія, якая кожны тыдзень абследуе домаўладання і кватэры жыхароў раёна. Асаблівая ўвага надаецца жыхарам сталага ўзросту, сем'ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама грамадзянам, вядучым асацыяльны лад жыцця.

Як паказвае статыстыка, большасць загінулых людзей на пажары знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Але ахвярай агню можа стаць любы.  Адным са спосабаў выратавання з'яўляецца ўстаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Нязаменны прыбор, які неабходны ў кожным доме ці кватэры, аднак не кожны разумее важнасць знаходжання дадзенага прыбора ў сваім жыллі. Практыка ў маштабах усёй краіны паказвае: адсутнасць гэтага невялікага прадмета ў доме кожнага чалавека, часцяком прыводзіць да трагедыі.

У ходзе чарговай працы назіральных камісій раёна суб'екты прафілактыкі надаюць асаблівую ўвагу фактарам, якія ўплываюць на бяспеку пражывання грамадзян. Правяраюць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, цэласнасць электрычнай праводкі, спраўнасць пячнога ацяплення, прапануюць дапамогу састарэлым грамадзянам ад службаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама, заходзячы ў дамы і кватэры, у абавязковым парадку з пражываючымі праводзіцца прафілактычная работа па недапушчэнні парушэння патрабаванняў бяспекі ў побыце з распаўсюджваннем наглядна-выяўленчай прадукцыі, а таксама растлумачваюцца ўсе віды сацыяльных паслуг па аказанні дапамогі, як для састарэлых грамадзян, так і для сем'яў, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть