image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Вызначаны лепшыя юныя ратавальнікі Жлобіншчыны

344

На базе сярэдняй школы №2 горада Жлобіна прайшоў раённы злёт атрадаў юных ратавальнікаў-пажарных. Дванаццаць каманд навучэнцаў з дзевяці гарадскіх і трох сельскіх школ сабраліся каб бліснуць эрудыцыяй, паказаць свае ўменні і навыкі ў распазнанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама ў страявой і медыцынскай падрыхтоўцы.

4.jpg

На ўрачыстым адкрыцці раённага злёту прысутнічаў начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзічкоўскі, які пажадаў хлопцам і дзяўчынкам паказаць свае веды і ўменні ў розных конкурсах бяспекі.

7.jpg

Кожная каманда атрымала свой маршрутны ліст і прыступіла да выканання заданняў. У праграму злёту былі ўключаны конкурсы: «Страявая падрыхтоўка», «Устаноўка турыстычнай палаткі», «Знаўцы», «Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі».

13.jpg

Акрамя таго юныя ратавальнікі падрыхтавалі на суд журы творчае прадстаўленне на тэму «Мудрасць слова пасцігай, прапаганду бяспекі прасоўвай!», а таксама аб маладзёжным руху і дзейнасці па прапагандзе бяспекі.

8.jpg

Усе каманды паказалі добрыя вынікі, але ўсё ж, пераможцам раённага злёту стала каманда сярэдняй школы № 2, якая прадставіць Жлобінскі раён на занальным злёце ў горадзе Светлагорску. Другое месца заняла каманда гімназіі №1, трэцяе месца-каманда сярэдняй школы №11.

20.jpg

Каманды-пераможцы і ўдзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў і салодкімі прызамі (тартамі).

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть