- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Рагачоў. Светлагорск - чэмпіён занальных спаборніцтваў па міні-футболе
Адным з самых важных і інтрыгавальных падзей красавіка ў спартыўным календары ратавальнікаў з'яўляецца чэмпіянат Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС па міні-футболе. У гэтым годзе занальныя спаборніцтвы Жлобінскай зоны пажаратушэння прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Ціхінічы».
На старт традыцыйнага турніру выйшлі каманды з шасці раёнаў: Рагачоўскага, Светлагорскага, Кастрычніцкага, Жлобінскага, Кармянскага, Буда-Кашалёўскага. Футбалісты змагаліся за запаветную пуцёўку на абласной чэмпіянат па кругавой сістэме.
Па выніках вострай і азартнай серыі матчаў лепшымі апынуліся работнікі Светлагорскага раённага падраздзялення МНС, другое месца занялі спартсмены з Кастрычніцкага раёна, трэцяе месца ў ратавальнікаў з Рагачова.