image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. Весела і з карысцю правялі час

540

Кожнае дзіця з дзяцінства марыць пра тое, кім ён стане, калі будзе дарослым. На свеце шмат розных прафесій, і кожная па-свойму патрэбная і важная. 

На пытанне якая прафесія самая важная, кожны адкажа па-рознаму. Але не знойдзецца ні аднаго хлапчыка, які не марыў б стаць сапраўдным выратавальнікам. А каб дзеці лепш даведаліся аб прафесіі пажарнага-выратавальніка і аб правілах пажарнай бяспекі работнікі раённага аддзела па НС прыйшлі ў госці да дзяцей з дзіцячага садка №2 горада Ельска і правялі з імі конкурсы бяспекі.

DSC_0054.jpg

У гэты дзень дашкалятам трэба было прадэманстраваць свае веды асноўных дзеянняў пры пажары, патушыць пажар з дапамогай вогнетушыцеля, а таксама выратаваць на пажарнай машыне людзей з агню, навучыцца апранаць пажарную форму і, вядома ж, адказаць на пытанні віктарыны бяспекі. Усе дзецi імкнулiся быць першымi у кожным этапе, паказаць сябе лепш астатніх. Упартая барацьба паміж удзельнікамі вялася да апошняга - ніхто не хацеў саступаць запаветныя балы. У выніку дзве каманды выдатна справіліся з усімі заданнямі і атрымалі маляўнічыя прызы ад саміх ратавальнікаў. Усе дзеці весела і з карысцю правялі час, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і даведаліся шмат новага пра бяспеку. А некаторыя з дзяцей не хавалі свайго вялізнага жадання ў будучыні стаць сапраўднымі пажарнымі.

DSC_0101.jpg

Бяляк Ганна, выхаванка старэйшай групы дзіцячага садка №2 горада Ельска:

«...Калі б я была хлопчыкам, то хацела б стаць пажарным, калі вырасту. Я б хацела ратаваць людзей ад агню. Смеласць і адвага - гэта вельмі важна для прафесіі пажарнага, таму што не кожны можа кінуцца ў агонь. Яшчэ пажарныя павінны быць моцнымі і спрытнымі, каб дапамагаць і самім не загінуць. Я таксама моцная і спрытная і магу дапамагаць людзям! Ну і што, што я не хлопчык, усё роўна ў пажарныя пайду!»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть