image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Тушыце за сабой акуркі!

561

Як паказвае практыка, большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца па віне асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. У стане алкагольнага ап'янення людзі рызыкуюць заснуць з непатушаным акуркам, што можа прывесці да самых трагічных наступстваў.

У Калінкавіцкім раёне актыўна праводзяцца мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Не чакай вавёрачку – тушы акурак!», накіраванай на папярэджанне пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, а таксама гібелі людзей на іх. Галоўны пасыл кампаніі – данесці да насельніцтва, якое спажывае табачныя вырабы, тушыць за сабой акуркі.

Так, тэматычныя лістоўкі «з вавёрачкай» размяшчаюцца на інфармацыйных стэндах у крамах, прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Яркія вавёрачкі-воблеры са слоганам з'явіліся ў месцах рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, табачных вырабаў. Вавёрачкі-некхенгеры размясціліся на бутэльках з алкагольнай прадукцыяй, папярэджваючы жыхароў раёна аб адказнасці за непатушаны акурак.

Таксама работнікі Калінкавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя гутаркі з пакупнікамі, расказваюць пра кампанію, нагадваюць пра неабходнасць выканання правіл бяспекі, уручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Памятаеце! Адна непатушаная цыгарэта або кінутая запалка могуць стаць прычынай трагедыі! Не дазваляйце вогненнай стыхіі прыйсці ў ваш дом!

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть