image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Прафарыентацыя для будучых курсантаў

386

Вызначыцца з выбарам прафесіі - задача даволі няпростая. Сёння выпускнікі 11 класаў актыўна шукаюць інфармацыю аб спецыяльнасцях у інтэрнэце, раяцца з бацькамі і сябрамі, аднак самыя цікавыя і неабходныя звесткі аб будучых прафесіях абітурыенты могуць атрымаць падчас жывых зносін з непасрэднымі прадстаўнікамі пэўнай сферы.

Выратавальнікамі Жыткавіцкага раённага аддзела па НС пачата правядзенне тэматычных сустрэч з навучэнцамі 11 класаў. Пра тое, як і дзе, атрымаць прафесію, якая дазваляе прыйсці на службу ў МНС, юнакам і дзяўчатам распавядаюць не толькі работнікі аддзела па НС, але і курсанты самой вышейшай навучальнай установы.

Перад пачаткам выступленя, выратавальнікі расказалі асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць у зімовы перыяд, як у дамах , так і на вуліцы. Расказалі пра неабходнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылых пакоях і на практыцы даказалі, што ўстаноўка дадзенага ўстройства практычна не затрачвае ніякіх намаганняў.

Падчас правядзення прафарыентацыйных гутарак, работнікі МНС сумесна з курсантам ВНУ падрабязна расказваюць навучэнцам 11 класаў аб універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, тлумачаць правілы прыёму дакументаў,умовы здачы экзаменаў і спартыўных нарматываў. Знаёмяць вучняў школ з буднямі і выхаднымі курсантаў, а таксама са спартыўнымі і творчымі заняткамі падчас вучобы. У ходзе правядзення мерапрыемстваў арганізоўваецца гутарка ў зручнай форме для вучняў, дзе юнакі і дзяўчаты атрымліваюць адказы на ўсе задаваемыя пытанні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть