image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцябрскі. Электрабытавыя прыборы

392

Часта пажары адбываюцца ад кароткіх замыканняў пры карыстанні электраправодкай з пашкоджанай ізаляцыяй ці ад перагрузкі электрасеткі, калі ў адну разетку ўключана некалькі бытавых прыбораў адначасова. Награванне правадоў і іх ўзгаранне ў гэтым выпадку адбываецца, калі замест стандартных засцерагальнікаў прымяняюцца самаробныя ўстаўкі (жучкі), якія не абараняюць электрасетку. Часам пажары адбываюцца і ад няўмелага карыстання бытавымі электрапрыборамі.

Каб зберагчы сябе і сваю сям'ю ад пажару ў вашым доме ці кватэры, памятаеце і выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў:

-перад выкарыстаннем электрапрыбора ўважліва вывучыце інструкцыю па яго эксплуатацыі;

-своечасова рамантуйце электрапрыборы (давярайце рамонт толькі прафесіяналам);

-для выключэння узгарання электрапрыбораў з-за скокаў і перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі;

-размяшчайце электранагравальныя прыборы, у тым ліку прас, электраплітку, электрачайнік на негаручай паверхні. Калі ж дрот прыбора падчас працы награваецца, неадкладна выключыце яго і адлучыце ад электрасеткі;

-своечасова выдаляйце пыл з задняй сценкі халадзільніка;

-не зачыняйце вентыляцыйныя адтуліны ў корпусе тэлевізара і не размяшчайце тэлевізар паблізу ацяпляльных прыбораў, фіранак, якія могуць лёгка загарэцца;

- не пакідайце ўключаны тэлевізар без нагляду і сыходзячы з хаты, адключайце яго ад электрасеткі, таму як нават у рэжыме «чаканне» яго асноўныя вузлы знаходзяцца пад напругай.

Недапушчальна ўжываць для мэтаў ацяплення, сушкі і прыгатавання ежы самаробныя электранагравальныя прыборы і размяшчаць побач з электрапрыборамі лёгкаўзгаральныя матэрыялы. Сачыце за тым, каб провад ад электрапрыбора не знаходзіўся пад дываном, інакш ён можа перацерціся. Не пакідайце электранагравальны прыбор без нагляду альбо пад наглядам дзяцей і састарэлых.

Сыходзячы з хаты, не забывайце цалкам выключаць электрапрыборы, у тым ліку - тэлевізар, кампутар, зарадныя прылады мабільных тэлефонаў.

МНС нагадвае, што тэрмін службы і тэхнічнае абслугоўванне электрапрыбора, у тым ліку і халадзільніка, пазначаны заводам-вытворцам ў прыкладаемай інструкцыі па эксплуатацыі прыбора. Эксплуатацыя электрапрыбораў звыш тэрмiну павялічвае верагоднасць узнікнення пажару ў жылым доме альбо кватэры.

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть