- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Буда-Кашалёва. Канікулы з карысцю
Навучэнцы пачатковай школы г.Буда-Кашалёва ў канікулярны перыяд здзейснілі экскурсію ў раённы аддзел па надзвычайным сітуацыям.
Хлопцы і дзяўчынкі, што наведваюць прышкольны лагер, з цікавасцю разглядвалі сапраўдныя прадметы, з дапамогай якіх пажарныя ратуюць жыцці, а таксама маёмасць грамадзян і арганізацый.
Акрамя таго, падрастаючаму пакаленню пад наглядам выратавальнікаў было даверана патушыць імітаваны пажар шляхам падачы вады праз спецыяльны рукаў. Навучэнцы таксама паспрабавалі перадаць сігнал па спецыяльнай радыёстанцыі, паглядзець абсталяванне аддзела, баявое адзенне пажарных і, канечне ж, атрымаць адказы на ўсе свае пытанні. Не абыйшлося без фотаздымкаў: кожны маленькі школьнік зрабіў здымак, які будзе напамінаць аб тым, што экскурсія пакінула самыя лепшыя ўражанні.
На думку саміх пажарных, такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць расказваць пра адну з самых небяспечных прафесій, але і садзейнічаюць прафарыентацыйнаму выхаванню, закладванню з самых малых гадоў думку пра тое, што выбар справы, якой будзеш займацца – вельмі важны і адказны крок.