image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. На кантролі ў ратавальнікаў

173

Работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у складзе назіральных камісій працягваюць праводзіць  пажарна-прафілактычную работу на раёне.

У цэнтры ўвагі суб’ектаў прафілактыкі шматдзетныя сем'і і сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, пенсіянеры, інваліды. На гэтым тыдні чарговае рэйдавае мерапрыемства прайшло ў домаўладаннях грамадзян Мышанскага сельскага Савета. У склад назіральных камісій уваходзяць прадстаўнікі розных служб раёна. Кожны спецыяліст звяртае ўвагу на свае пытанні. Гэта дазваляе ў поўным аб'ёме абследваць домаўладанні і жылыя памяшканні, указаць пры гэтым на выяўленныя парушэнні.

Пры наведванні домаўладанняў спецыялісты сустракаюцца з рознымі сітуацыямі. Хтосьці добра ведае правілы пажарнай бяспекі і разумее да чаго прыводзіць іх невыкананне. Але сустракаюцца і такія, хто знаходзіць адгаворкі: «Батарэйкі ў апавяшчальніку мяняў учора, а чаму ён не працуе - не ведаю», «Печ стаіць ужо 15 год і ніколі не дымілася, столькі ж і прастаіць», «Праводка ў мяне добрая - савецкая, а «жучкі» - гэта электрык паставіў».

 

У кожным доме ратавальнікі рэкамендавалі прывесці ў парадак печ, усталяваць у жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі                         і своечасова замяняць электрычную праводку.


Таксама інспектары нагадалі гаспадарам аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры спальванні смецця і апалага лісцця: пал праводзіць у ціхае надвор’е, захоўваючы бяспечную адлегласць да будынкаў (не менш за            8 метраў), пры сабе мець першыя сродкі пажаратушэння (вядро з вадой, лапату, пясок), не пакідаць без агляду месца гарэння.


Па выніках праведзенай работы жыхарам Петрыкаўшчыны былі дадзены рэкамендацыі па ўстраненні выяўленых недахопаў. Наведаным домаўладальнікам раздадзены памяткі і нагаданы нумары службы ратавання.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть