- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Лельчыцы. На кантролі бяспека ў домаўладаннях
У Лельчыцкім раёне прайшлі чарговыя рэйды па жылым сектару. У гэты раз прыярытэт у абследаванні быў накіраваны на пажылых грамадзян.
У ходзе правядзення абследаванняў члены камісіі звярталі ўвагу на ўмовы пражывання састарэлых грамадзян, работнікі МНС у ходзе растлумачвалі правілы пажарнай бяспекі, адказвалі на пытанні, якія цікавяць гаспадароў і раздавалі памяткі з правіламі карыстання пячным ацяпленнем, а таксама нагадалі аб недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці.
Асаблівы акцэнт быў накіраваны на праверку паддашкавых памяшканняў на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі.
Пасля абследавання камісіі сабраліся ў зале сельскіх саветаў для абмеркавання вынікаў праведзенай работы і вырашэння выяўленых праблемных пытанняў.