image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Рагачоў. Трэці этап акцыі

1202

У рамках трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны новы год!» Работнікі МНС разам з юнымі выратавальнікамі-пажарнымі правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах рэалізацыі піратэхнічных вырабаў і дзіцячай бальніцы.

Каля месцаў продажу піратэхнікі мінакоў і пакупнікоў сустракалі супрацьпажарны Дзед Мароз, Снягурка і роставая лялька «Вогнетушыцель».

- Арганізатары акцыі распавялі насельніцтву, як набыць якасную піратэхніку і меры бяспекі пры яе выкарыстанні, правілы бяспекі ўстаноўкі і ўпрыгажэнні навагодняй елкі, - растлумачыў начальнік Рагачоўскага раённага падраздзялення МНС Васіль Маслюкоў. - Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў у якасці падарунка тэматычную памятку.

Працягнулі акцыю ратавальнікі ў дзіцячай бальніцы, дзе часова знаходзяцца маленькія жыхары Рагачова. Выратавальнікі разнастаілі вольны час дзяцей віктарынамі, конкурсамі, карыснымі відэафільмамі і вядома падарункамі.

- Дзякуй вялікі, што прыехалі і развесялілі нас, - падзякавала ў завяршэнні мерапрыемства адна з дзяўчынак, якія знаходзяцца на лячэнні.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть