- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Ельск. Бацькам пра бяспеку.
На гэтым тыдні работнікі Ельскага раённага падраздзялення МНС правялі
прафілактычныя выступленні на бацькоўскіх сходах у дашкольных і
агульнаадукацыйных установах раёна.
Галоўная тэма гэтых выступленняў была і застаецца тэма папярэджання дзіцячага траўматызму. У сваіх выступах ратавальнікі нагадалі аб адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей, зрабіўшы асаблівы акцэнт на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, расказалі аб трагічных выпадках гібелі дзяцей на пажарах у гэтым годзе. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў з дзецьмі ратавальнікі рэкамендавалі ўсім прысутным ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік ў сваіх дамах і кватэрах, а таксама параілі заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі ў побыце, быць прыкладам для сваіх дзяцей, а каб пазбегнуць трагічных наступстваў прымаць актыўны ўдзел у навучанні дзяцей правілам пажарнай бяспекі.