image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мазыр. Агляд спартыўна-масавай работы

325
Мазыр. Агляд спартыўна-масавай работы

17-18 верасня ў Мазырскім раённым падраздзяленні МНС адбыўся агляд спартыўна-масавай работы, у рамках якой ратавальнікі здалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы. У праграме прыёму залікаў значыліся-сілавое практыкаванне, а таксама практыкаванні на хуткасць і цягавітасць. Ну а паколькі ў працы ратавальнікаў важны кожны з пералічаных навыкаў, то і выніковая задача па здачы нарматываў стаяла не ніжэй адзнакі "выдатна".

Трэніроўкі, заняткі і выкананне саміх практыкаванняў праводзіліся ў аграгарадку Козенкі на стадыёне «Палессе». Менавіта таму мясцовыя жыхары сталі міжвольнымі заўзятарамі своеасаблівых спаборніцтваў. Больш за 150 работнікаў МНС, сярод якіх былі і дзяўчаты, на працягу двух дзён дэманстравалі дасягнутыя вынікі па фізічнай падрыхтоўцы. Нягледзячы на восеньскую прахалоду, турнікі, на якіх выконвалася сілавое практыкаванне, яшчэ доўгі час заставаліся цёплымі. Паддаліся спартыўнаму павеву таксама і вучні школы, размешчанай ушчыльную да стадыёна, якія ўсе перапынкі паміж урокамі імкнуліся праводзіць на спартыўнай пляцоўцы каля ратавальнікаў.

Па выніках агляду спартыўна масавай работы Мазырскага раённага падраздзялення МНС быў выстаўлены вынік - «ВЫДАТНА». Ратавальнікі Мазыршчыны чарговы раз пацвердзілі высокую гатоўнасць выконваць пастаўленыя задачы, не зважаючы на якую б ні было складанасць.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть