image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жыткавічы. Халаднаватае, але ўсё ж лета!

519
Жыткавічы. Халаднаватае, але ўсё ж лета!

Прадстаўнікі Жыткавіцкага раённага аддзела па НС супольна з актывістамі моладзевага атрада грамадскага правапарадку і працаўнікамі ТВВОД правялі прафілактычную акцыю «Летні патруль» па месцах адпачынку.

Хай надвор'е і не самая гарачая, але гэта не замінае адпачыннікам купацца і прымаць сонечныя ванны.

Для пачатку імпрэзы ратаваннікамі, з дапамогай партатыўнай калонкі, былі даведзены асноўныя вымогі для бяспечнага купання на вадаёмах, а таксама агучана мэта супольнай імпрэзы.

Для пераканаўчасці на кожны парасон, што хавае ад сонца, была змесцавана навочна-выяўленчая прадукцыя, якая адлюстроўвала асноўныя вымогі для бяспечнага адпачынку на вадаёме.

Група з пяці чалавек хутка навучыла кожнага грамадзяніна змешчанага на пляжы, таксама былі ўручаны ўлёткі.

Пад канец імпрэзы былі заўважаны парушальнікі правапарадку. Дзеці вырашылі паскакаць з пірса ў ваду. Пра што надалей яны пашкадавалі. Усіх дзяцей паклікалі на інструктаж, бо ўсе ведаюць - скакаць няможна. Для пераканаўчасці вырашылі паказаць улётку, на якой чорным па белым напісана: «Скакаць у незнаёмых месцах забаронена!». Хлопцам былі прыведзены прыклады няшчасных выпадкаў, калі свавольства даводзіла до сумных наступстваў.

Пасля прафілактычнай гутаркі хлопцы, з сумнымі тварамі, пайшлі купацца ва ўсталяванае месца. Бяспека найвышэй усяго!!! – было сказана дзецям. І гэта факт.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть