image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Калінкавічы. Размова пра бяспеку

608
Калінкавічы. Размова пра бяспеку

Пажылыя грамадзяне – гэта найбольш сацыяльна-ўразлівая катэгорыя насельніцтва, якая у сілу ўзросту, часта ужо не можа самастойна пра сябе паклапаціцца.І як паказвае статыстыка, менавіта пажылыя людзі часцей за ўсё становяцца ахвярамі пажараў.

Найбольш цесна з імі працуюць сацыяльныя службы. Сацыяльныя работнікі, лепш за ўсіх ведаюць як жывуць пажылыя грамадзяне.

Работнікамі Калінкавіцкага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях рэгулярна праводзяцца выступы і навучальныя заняткі з сацыяльнымі работнікамі па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі ў домаўладаннях сваіх падапечных. Вось і на чарговым сходзе, арганізаваным тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, начальнік Калінкавіцкага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях Касцяшкін Мікалай Аляксандравіч давёў аператыўную абстаноўку з пажарамі, прывёў канкрэтныя прыклады пажараў, на якіх загінулі пажылыя людзі, давёў асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце. Яшчэ раз растлумачыў правілы эксплуатацыі і абслугоўвання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а таксама расказаў пра мабільнае прыкладанне “МНС Беларусі: дапамога побач”.

У завяршэнні мерапрыемства адказаў на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў прысутных.

 

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть