image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Буда-Кашалёва. Пра бяспеку трэба памятаць заўсёды!

485

У Буда-Кашалёўскім раёне другі этап акцыі "Бяспека - у кожны дом!" прайшоў у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Буда-Кашалёўскага раёна».

У першай частцы мерапрыемства работнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі інтэрактыўную гутарку пра асноўныя правілы пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць у побыце, з дэманстрацыяй відэафільма «Паводзіны пры пажары» і прэзентацыяй «Колькі гэта можа каштаваць?".

А затым для таго, каб замацаваць атрыманыя веды на практыцы, прысутныя адказвалі на пытанні віктарыны па асновах бяспекі жыццядзейнасці, вырашалі рэбусы, адгадвалі прыказкі, трэніраваліся выклікаць службу выратавання, шукалі на плакаце «Печ» парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, усталёўвалі аўтаномны пажарны апавяшчальнік і правяралі яго на працаздольнасць, расказвалі і паказвалі, як правільна справіцца з пажарам на кухні, калі загарэўся алей на патэльні або пачаў гарэць электрапрыбор, збіралі ртутныя шарыкі, нібыта разбіўся тэрмометр.

У заключнай частцы выратавальнікі адказалі на ўсе пытанні, а юныя выратавальнікі сярэдняй школы №1 раздалі буклеты «Бяспека - у кожны дом!».

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть