image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Прафілактычная работа ў жылым сектары

613
Петрыкаў. Прафілактычная работа ў жылым сектары

Чарговы рэйд з аглядавай камісіяй Пціцкага сельвыканкама адбыўся ў адзін з лістападаўскіх дзён. Змрочнае неба, дробны дождж нагадаў усім пра тое, што хутка вуліцы пачне замятаць снегам. Ацяпляльны перыяд пачаўся даўно, і мы на пачатку восені былі ўжо на аглядзе прыватных сядзіб у гэтым сельсавеце. Больш увагі ўдзялілі тады асацыяльным. На гэты раз старшыня сельвыканкама Ганна Пырко абрала для наведвання домаўладанні, дзе выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Ды і час як раз быў канікулярны. Цікава, як і з кім бавяць час школьнікі? І ў якіх умовах знаходзяцца ацяпляльныя прыборы ў дамах, дзе пражываюць дзеці? 

На вуліцы Маладзёжнай у Пцічы завіталі да Ядзвігі Прадзед. Жанчына – маці дваіх сыноў, пражывае з малодшым, Аляксандрам, 2002 года нараджэння. У добрай гаспадыні камісія ніякіх заўваг не знайшла. А вось супрацоўнік МНС Максім Машук, агледзеўшы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, заўважыў, што ён не спрацоўвае, бо запыліўся. Параіў жанчыне прадуць яго ад пылу фенам ці пыласосам. На вуліцы Школьнай наведаліся да Наталлі Сігай. У доме гаспадыні пражывае сын з сям’ёй, а дакладней, з нявесткай і двума дзеткамі, шасці і двух гадоў. Да таго, у гэты дзень была і дачка з дзецьмі ў гасцях. У доме ва ўсім парадак і заўваг па правілах пажарнай бяспекі тут няма. Ацяпленне пячное, спраўнае, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, як і трэба, устаноўлены ў спальных пакоях. У кватэры гаспадыні Алены Яфіменка па вуліцы Савецкай цэнтральнае ацяпленне. Здавалася б, у такіх дамах менш верагоднасці ўзнікнення пажараў. І ўсё ж наведваць сем’і абавязкова трэба, асабліва з так званай “групы рызыкі”. Тут выхоўваецца непаўналетні хлопчык Ігар, 2006 года нараджэння, якога мы разам з маці засталі дома. У адным з пакояў адсутнічала святло. Як аказалася, нешта адбылося з праводкай і яе будуць замяняць. Выключальнік і разетка раскручаны, адкрыты. Была зроблена заўвага гаспадыні, каб адкрытыя крыніцы закрылі. На гэтай жа вуліцы наведаліся да Ларысы Яфіменка, якая выхоўвае сына Уладзіміра, 2012 года нараджэння. У кватэры пражывае таксама састарэлая маці жанчыны. Тут усё ў парадку: два пажарных апавяшчальніка ўсталяваны ў жылых пакоях і спраўныя.

З усімі грамадзянамі правялі прафілактычныя гутаркі і ўручылі памяткі па бяспецы жыццядзейнасці і нагадалі што маленькіх дзяцей адных пакідаць нельга, нават на хвіліну.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть