image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Восеньскія вакацыі - весела і бяспечна!

634

Вось і падыходзіць да канца яшчэ адзін месяц восені, неба ўжо мяняе свой колер, газоны і дарожкі пакрываюцца золатам апалага лісця, а гэта значыць, што прыйшоў час першым у гэтым навучальным годзе восеньскім вакацыям! Кожны школьнік лічыць вакацыі самым лепшым часам у годзе. Ён укладвае ў гэтае слова ўсе свае дзіцячыя мары і надзеі. Больш за ўсё дзеці, вядома ж, любяць гуляць. Таму работнікі МНС, з задавальненнем, зладзілі і правялі для хлопчыкаў і дзяўчынак у першы дзень вакацый квэст-гульню на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Гомеля».

У ходзе гульні, удзельнікі мерапрыемства разбіліся на каманды і прыдумалі сваю назву, прычым на тэму бяспекі. На старце кожная каманда атрымала свой маршрутны ліст! А затым пачалася сапраўдная барацьба за першынство ў вызначэнні лепшых знаўцаў АБЖ. Хлапчукі і дзяўчынкі праявілі сваю спрыт і знаходлівасць на хуткасных этапах гульні і годна адказалі на пытанні віктарын і лагічных задач. У завяршэнні сустрэчы, як і на любых спаборніцтвах, былі вызначаны пераможцы квэст-гульні. За добрыя вынікі каманды атрымалі памятныя падарункі ад МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть