image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Рэйд па сацыяльна небяспечным сем’ям.

913
Хойнікі. Рэйд па сацыяльна небяспечным сем’ям.

У чарговы штотыднёвы рэйд у рамках акцыі "Сям'я без гвалту» адправілася група ў складзе прадстаўнікоў інспекцыі па справах непаўналетніх Хойніцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, інспектара групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сацыяльна-педагагічнага цэнтра аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, карэспандэнта раённай газеты.

Як заўсёды, асноўнай задачай было наведванне сем'яў, у якіх непаўналетнія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з мэтай кантролю і, пры неабходнасці, прыняцця адпаведных мер. Характэрна, што ў двух з пяці наведаных сем'яў былі пэўныя праблемы з аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі: дзесьці яны не працавалі, дзесь іх не было зусім.

Работнік раённага аддзела ў кожнай сям'і падрабязна распавядаў пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, што яны не раз па-сапраўднаму ратавалі жыццё людзей. Паказваў, як і дзе ўсталёўваць яго, як іх правільна размяшчаць у жылых памяшканнях, паказваў на наяўныя недахопы. У адной сям'і выяўлены факт эксплуатацыі няспраўнай электраправодкі.

У 2018 годзе ў нашым раёне прызнаныя маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне і былі адабраны ў бацькоў 1 дзіця з 1 сям’і. Ёсць і іншы бок медаля: у 2017 годзе 4 непаўнагадовых былі вернутыя ў 2 біялагічныя сем'і.

Ёсць сэнс задумацца і іншым, хто пераступіў рысу разважлівасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть