image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Пра бяспеку мясцовым жыхарам.

994
Хойнікі. Пра бяспеку мясцовым жыхарам.
Работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць вялікую ўвагу прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці перад жыхарамі вёскі Дворышча Судкоўскага сельскага савету выступіў старшы інжынер раённага аддзела Краўчанка Дзмітрый Паўлавіч.

У сваім выступе Дзмітрый Паўлавіч асвятліў пытанні пажарнай бяспекі і давёў аператыўнае становішча с пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі у рэспубліцы і ў Хойніцкім раёне. Ён нагадаў людзям, што асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца чалавечы фактар, перш за ўсё - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Работнік МНС завастрыў увагу на тым, што наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях можа стаць гарантыяй выратавання чалавечага жыцця, а часам і цэлай сям'і. Акрамя таго, ён нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці. Не засталася па-за ўвагай вострая тэма дзіцячага свавольства з агнём. Вядома, што ў краіне на пажарах штогод гінуць дзеці, у сувязі з гэтым усім прысутным нагадалі пра адказнасць бацькоў за дзіцячую бяспеку. Ўспомнілі таксама і парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару, і алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

У канцы выступу прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть