image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін. Студэнтам - пра бяспеку!

969
                                       Жлобін. Студэнтам - пра бяспеку!
У Жлобінскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя "Бяспека ў кожны дом!". 16 лютага ў рамках правядзення 2 этапу акцыі «Бяспека - у кожны дом!» работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС сустрэліся з навучэнцамі Чырвонабярэжскага дзяржаўнага аграрнага каледжа і Жлобінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Падчас сустрэч работнікі МНС яшчэ раз нагадалі моладзі з-за чаго могуць адбыцца пажары і як іх пазбегнуць, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення розных надзвычайных сітуацый, распавядалі пра важнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і іх правільным абслугоўванні, праверылі веды ў студэнтаў аб правілах карыстання вогнетушыцелем.
Таксама навучэнцы з цікавасцю прынялі ўдзел у віктарыне «Дзе логіка?» і з лёгкасцю адказвалі на пытанні, звязаныя з бяспекай.
Сустрэчы са студэнтамі працягваюцца. Бо галоўнае - гэта забяспечыць высокі ўзровень ведаў у галіне пажарнай бяспекі і сфарміраваць у падрастаючага пакалення культуру бяспечных паводзін у любых абставінах!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть