image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аўталаўкi бяспекi

555

Аўталаўка - не толькі гандлёвы пункт, але і крыніца ведаў. Таму сумесныя выезды работнікаў раённага падраздзялення МНС з раённым спажывецкім таварыствам па населеных пунктах ўжо маюць сістэматычны характар. У гэты раз маршрут рэйду аўталаўкі ішоў праз населеныя пункты Сцяблевічы, Палосцевiчы, Грычынавiчы, Цімашэвічы, Карчаватка.

Мэта такіх выездаў адна: папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пенсійнага і сталага ўзросту. Карыстаючыся магчымасцю сустрэч з насельніцтвам, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння РАНС Уладзімір Барысенка праводзіў інструктаж па правілах бяспекі. Вяскоўцы, якія падыходзілі да аўтакрамы, змаглі не толькі набыць неабходныя прадукты, але і пагутарыць з работнікам РАНС, атрымаць больш інфармацыі пра правілы бяспекі. У гутарках з жыхарамі вёсак інспектар расказаў аб правілах эксплуатацыі прыбораў пячнога ацяплення, электраабсталявання, ўдакладніў, якую адлегласць трэба захоўваць пры развядзенні вогнішчаў, а яшчэ даваў неабходныя парады, каб пазбегнуць бяды.

А мужчынам, якія любяць пакурыць, настойліва рэкамендаваў не рабіць гэтага дома і ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У завяршэнні мерапрыемства кожны наведвальнік «Крамы на колах» атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю супраць пажарнага накірунку ад работніка РАНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть