image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бяспека ў прыярытэце: навучанне правілам бяспекі для дарослых і дзяцей

220

У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам!" работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС сумесна з зацікаўленымі службамі праводзяць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне пажараў і гібелі людзей у раёне.

На базе Майскай базавай школы адбылася чарговая выязная нарада з кіраўнікамі раённых суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і пасяджэнне пункта грамадскага правапарадку, дзе былі абмеркаваны існуючыя праблемы ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці грамадзян і заслуханы асобы групу рызыкі, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках.

Намеснік начальніка Жлобінскага раённага падраздзялення МНС Аляксандр Дрынеўскі расказаў аб абстаноўцы з пажарамі на тэрыторыі Жлобінскага раёна і прывёў прыклады гібелі людзей на пажарах. У час сустрэчы не засталіся без увагі пытанні выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, неабходнасці падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, ацяпляльных печаў і электраправодкі.

Каб данесці веды ў пытаннях бяспекі да насельніцтва работнікі Жлобінскага раённага падраздзялення МНС арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак бяспекі, на якіх свае веды бяспекі праверылі і навучэнцы школы і грамадзяне, якія патрабуюць сабе павышанай увагі.

Арганізатары мерапрыемства імкнуліся расказаць кожнаму пра важнасць фармавання сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, нагадалі, як небяспечна грэбаваць правіламі пажарнай бяспекі ў побыце.

- Памятайце, што курэнне ў ложку ў нецвярозым стане прыводзіць не толькі да пажараў, але і да гібелі саміх курцоў, - звярнулася прапагандыст МНС да мясцовых жыхароў і ў пацвярджэнне сваіх слоў прадэманстраваў відэафільм "Ахвяры звычкі" і ўручыў буклеты "Не прапальвай сваё жыццё".

Вучні школы з асаблівай цікавасцю і ўцягнутасцю ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, пры дапамозе кубікаў "5 крокаў выратавання" разабралі алгарытмы дзеянняў у выпадку пажару і парадак выкліку ратавальнікаў. Пры дапамозе макета кватэры знайшлі парушэнні правілаў бяспекі.

- Я ніколі не зараджаю тэлефон ноччу - распавёў адзін з хлапчукоў, - гэта можа прывесці да пажару.

Прапагандыст МНС пазнаёміла вучней з мабільным дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач», распавяла як яго ўсталяваць на мабільны тэлефон і прапанавала прайсці тэставанне на веданне правілаў бяспекі, на што хлопцы адгукнуліся з вялікай ахвотай.

Ратавальнікі перакананы, што адказнае стаўленне да асабістай бяспекі - гэта залог дабрабыту кожнага чалавека.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть