image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Хойнікі. Першы этап акцыі стартаваў

982

З першага сакавіка ў агульнаадукацыйных установах Хойніцкага раёна стартаваў першы этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

У межах правядзення мерапрыемстваў пільная ўвага надавалася навучанню падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін і дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Ва ўсіх установах адукацыі Хойніцкага раёна быў праведзены адзіны дзень грамадзянскай абароны з практычнай адпрацоўкай планаў эвакуацыі. Для навучэнцаў малодшых і старэйшых класаў работнікі МНС праводзілі ўрокі бяспекі па правілам паводзінаў у выпадку сігналу грамадзянскай абароны "Увага ўсім!", паказвалі навучальныя відэафільмы. Для педагогаў былі праведзены інструктажы, у рамках якіх выратавальнікі яшчэ раз нагадалі, як правільна арганізоўваць эвакуацыю дзяцей і персаналу, дзеянні працаўнікоў школы пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, правілы паводзінаў пры пажары ў школе. Пры гэтым работнікі МНС акцэнтавалі ўвагу педагогаў на неабходнасці пастаяннай навучальнай працы з дзецьмі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Як і заўсёды, галоўнай задачай для педагогаў і выратавальнікаў застаецца зрабіць так, каб кожнае дзіця і дарослы назаўседы запамятаваў, як трэба дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі і што неабходна рабіць, каб жыць у бяспецы!

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть