image description
 

Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Азбука бяспекі для дашкалят: кармянскія ратавальнікі правялі пазнавальны занятак у дзіцячым саду

1256

Фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці пачынаецца з самага ранняга ўзросту. Каб простыя і жыццёва важныя правілы засвойваліся лёгка, ратавальнікі выкарыстоўваюць гульнявыя і інтэрактыўныя формы зносін. Работнікі Кармянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі АСВОДа наведалі выхаванцаў дзіцячага сада № 6 г.п. Карма.

Небяспечныя гульні і алгарытм дзеянняў у НС

Першы блок прафілактычнай сустрэчы быў прысвечаны правілам паводзін у побыце і папярэджанні пажараў. Работнік МНС даступнай мовай расказаў дзятве, да чаго можа прывесці дзіцячае свавольства з агнём, а таксама падрабязна растлумачыла, як трэба дзейнічаць у выпадку ўзнікнення экстранай сітуацыі.

Для лепшага ўспрымання інфармацыі ратавальнікі падрыхтавалі яркія ілюстрацыйныя карткі з выявай розных небяспечных сітуацый. Разглядаючы карцінкі, малыя з азартам ўключыліся ў дыялог: яны наперабой тлумачылі, як правільна паступіць у тым ці іншым выпадку і якіх памылак варта пазбягаць.

Не менш важнай часткай занятку стала адпрацоўка выкліку экстраных службаў. Разам з ратавальнікамі дзеці ўзгадалі ключавыя нумары — 101 і 112. Пасля гэтага хлопцы змадэлявалі рэальную тэлефонную размову: «тэлефанавалі» ў службу выратавання, вучыліся не панікаваць, дакладна называць сваё імя, хатні адрас і прычыну выкліку.

Акрамя таго, работнікі МНС прадэманстравалі дашкалятам аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Ратавальнікі расказалі, чаму гэты маленькі прыбор называюць «надзейным вартаўніком» і як яго гучны сігнал дапамагае своечасова даведацца пра задымленне.

На вадаём ‒ толькі з бацькамі! 

Не засталіся без увагі і правілы бяспекі на вадзе, пра якія падрабязна расказалі прадстаўнікі Асвода. Дашкалятам растлумачылі, чаму дзецям катэгарычна забаронена хадзіць на вадаёмы без суправаджэння дарослых і чым небяспечныя самастойныя прагулкі ля рэк і азёр. Рабятам таксама расказалі, як трэба паводзіць сябе на беразе і ў вадзе, прадэманстравалі выратавальную камізэльку, растлумачыўшы, для чаго яна патрэбна і як дапамагае чалавеку ўтрымацца на воднай роўнядзі.

Каб замацаваць атрыманыя веды, ратавальнікі прапанавалі дзецям разгадаць тэматычныя загадкі. Дашкаляты праявілі выдатную кемлівасць і смела давалі правільныя адказы на кожнае пытанне.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гомельского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть