Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
У госці да жлобінскіх ратавальнікаў
У Жлобінскім раёне працягваецца рэспубліканская акцыя МНС «Бяспечныя канікулы». Каб пабольш даведацца пра жыццё пажарных і адчуць сябе ў ролі юных ратавальнікаў, школьнікі рэгулярна наведваюць падраздзяленні МНС, дзе для іх праходзяць пазнавальныя экскурсіі.

На гэты раз у госці да ратавальнікаў прыйшлі хлопцы з гімназіі нумар 8, Краснабярэжскай сярэдняй школы, а таксама сярэдняй школ нумар 9 горада Жлобіна.
У гульнявой форме дзецi паўтарылі правілы бяспекі дома, на вадаёмах, дзеянні ў розных надзвычайных сітуацыях, паглядзелі навучальныя мультфільмы.

Прапагандыст МНС Анастасія Ісаенка падрабязна расказала аб працоўных буднях ратавальнікаў, паказала пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне, а самыя смелыя хлапчукі прымерылі баявое адзенне ратавальнікаў і патушылі ўмоўны пажар.
‒ Дзецi, памятаеце, ‒ звярнулася да школьнікаў прапагандыст МНС, ‒ гуляць трэба толькі на дзіцячых і спартыўных пляцоўках, а гульні з агнём вельмі небяспечныя!
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси