image description
 

Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Рэчыца. Па традыцыі − на заслужаны адпачынак

475

У ўрачыстай абстаноўцы праводзілі на пенсію Міхаіла Мяцельскага − старшага інструктара-ратавальніка пажарнага аварыйна-ратавальнага паста №11 вёскі Ліскі Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

28 гадоў Міхаіл служыў у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. Свой прафесійны шлях прайшоў у якасці сапраўднага ратавальніка, які на справе паказаў сваю адвагу і смеласць. Усе, хто яго ведае, непазбежна адзначаюць яго добразычлівасць і разважлівасць. За перыяд службы ён неаднаразова паказаў сябе прафесіяналам сваёй справы, заўсёды быў гатовы прыйсці на дапамогу ў любой сітуацыі. Ён вельмі адказна адносіўся да сваёй працы і таму за ўвесь перыяд службы неаднаразова ўзнагароджваўся кіраўніцтвам міністэрства і абласнога ўпраўлення за добрасумленную службу.

− Міхаіл Мятельскі ўнёс годны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый на тэрыторыі раёна, упісаў сваю прозвішча ў гісторыю аддзела, а таксама быў яркім прыкладам вернага служэння Радзіме і выканання службовага абавязку, − адзначыў начальнік аддзела Андрэй Анушкевіч.

Ад імя калектыву кіраўніцтва аддзела выказала ў адрас новаспечанага пенсіянера словы падзякі і пажадала поспехаў у пачатку новага этапу жыццёвага шляху. І пад апладысменты калектыву ўручылі «пажыццёвае» пасведчанне ратавальніка і памятны падарунак. Міхаіл у сваю чаргу выказаў словы ўдзячнасці ўсім прысутным, падзякаваў кіраўніцтву адзела за аказаны давер і дапамогу ў вырашэнні ўсіх праблемных пытанняў, узнікаўшых у перыяд службы. Пажадаў усім здароўя і міру ў нашай краіне, і вядома ж «сухіх рукавоў».

У завяршэнні мерапрыемства па даўно склаўшайся традыцыі Міхаіл Мяцельскі надзеў баявое адзенне і прайшоў праз водную сцежку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гомельского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть