image description
 

Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Веды, якія ратуюць: у Калінкавічах прайшоў раённы этап конкурсу «Школа бяспекі»

239

Што такое бяспека? Кожны дасць свой адказ, непадобны адзін на другі. Але сэнс гэтай фразы мае на ўвазе комплекс канкрэтных дзеянняў у той ці іншай сітуацыі. Усё роўна, якая надзвычайная сітуацыя здарылася, важна ў гэты момант ведаць, што рабіць, каб засцерагчы сябе, сваіх блізкіх і навакольных.


З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці, а таксама папулярызацыі прафесіі ратавальніка ўжо не першы год праводзіцца конкурс «Школа бяспекі» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Так, на базе цэнтра па навучанні дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці прайшоў раённы этап конкурсу.

Удзел у ім прынялі навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна ў трох узроставых групах: 1-4, 5-8, 9-11 класы. Дзеці прадэманстравалі свае веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці: паспяхова прайшлі тэсціраванне, пытанні былі разнапланавымі, бо ў любой надзвычайнай сітуацыі кожны павінен не разгубіцца і дапамагчы не толькі сабе, але і людзям, якія апынуліся ў бядзе.


Вынікі тэсціравання вызначылі па шэсць канкурсантаў у трох узроставых катэгорыях, якія прыняі ўдзел у другім этапе конкурсу «Я раскажу Вам…», дзе неабходна было за адну хвіліну выступіць на зададзеную тэму.


Па выніках этапаў конкурсу, варта адзначыць, што ўсе дзеці паказалі дастойныя веды, аднак лепшыя ўсё ж былі вызначаны. У малодшай узроставай групе пераможцам конкурсу стаў Аляксандр Страбкоў, навучэнец сярэдняй школы №7 горада Калінкавічы. У сярэдняй узроставай групе лепшыя веды паказаў Руслан Клімянок, навучэнец сярэдняй школы №1 горада. Пераможцам у старэйшай узроставай групе стаў навучэнец сярэдняй школы №4 горада Антон Гарыст. У хуткім часе яны прадставяць Калінкавіцкі раён на абласным этапе конкурсу.


На ўзнагароджанні пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу прысутнічаў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Шапараў, які шчыра павіншаваў усіх удзельнікаў і пажадаў далейшых поспехаў і перамог.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гомельского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть