image description
 

Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»

 

Узаемадзеянне Беларускай праваслаўнай царквы і МНС: у Рагачове прайшло навучальнае мерапрыемства для духоўных асоб

173

Не за гарамі вясна, калі Праваслаўная Царква адзначае адны з самых галоўных хрысціянскіх святаў – Светлае Хрыстова Уваскрасенне і Радаўніца – Дзень асаблівага памінання памерлых. Па традыцыі ў гэтыя дні ў храмах праходзяць урачыстыя рэлігійныя мерапрыемствы. Улічваючы тое, што тут збіраецца вялікая колькасць людзей і падчас набажэнстваў выкарыстоўваецца адкрыты агонь, гэтыя мерапрыемствы патрабуюць асабліва асцярожных паводзін і ўважлівасці. У сувязі з гэтым рагачоўскія ратавальнікі правялі навучальны занятак са свяшчэннаслужыцелямі раёна, падчас якога нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі падчас набажэнстваў у храмах.


У канферэнц-зале аддзела з духоўнымі асобамі ў фармаце жывога дыялогу была праведзена прафілактычная гутарка аб бяспецы. Асаблівая ўвага надавалася веданню правілаў эвакуацыі і паводзінам у натоўпе, а таксама бяспечнай эксплуатацыі цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Служыцелям царквы нагадалі алгарытм дзеянняў пры выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння.


– Памятайце, што вогнетушыцель – гэта першасны сродак пажаратушэння і выкарыстоўваць яго рэкамендуецца толькі тады, калі памер полымя не перавышае памеру мяча. Калі агонь распаўсюджваецца занадта хутка, то не геройствуйце. Пакіньце памяшканне, шчыльна зачыніўшы дзверы. Арганізуйце зладжаную і хуткую эвакуацыю людзей і неадкладна патэлефануйце ў службу выратавання па нумары 101 або 112. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя! Праяўляйце пільнасць, не праходзьце міма парушэнняў, якія могуць прывесці да трагедыі! Няхай вясновыя царкоўныя святы будуць для Вас светлымі і радаснымі! Беражыце сябе і сваіх блізкіх! – заклікалі ратавальнікі свяшчэннаслужыцеляў.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гомельского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть