Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Папярэджаны – значыць узброены: ратавальнікі Гомельшчыны нагадваюць пра пажарную бяспеку
У Гомельскай вобласці складваецца складанае аператыўнае становішча з пажарамі, зафіксаваны рост больш як у паўтара раза. Ва ўсіх рэгіёнах Гомельскай вобласці ратавальнікі штодзень узмоцнена працуюць у напрамку прафілактыкі.
У выхадныя дні работнікі Лоеўскага раённага аддзела па НС актыўна займаюцца пажарна-прафілактычнай работай у жылым фондзе. Іх асноўная мэта – павысіць узровень бяспекі насельніцтва, асабліва сярод найбольш уразлівых катэгорый грамадзян, такіх як адзінока пражываючыя людзі і тыя, хто злоўжывае спіртнымі напоямі. Гэтыя групы насельніцтва часцей за іншых схільныя да рызыкі ўзнікнення пажараў, і менавіта таму ўвага ратавальнікаў сканцэнтравана на іх абароне.
Падчас візітаў спецыялісты падрабязна расказваюць жыхарам пра бяспечнае выкарыстанне пячнога ацяплення, што асабліва актуальна ў халодную пару года. Яны нагадваюць пра важнасць наяўнасці перадтопачнага ліста, які абараняе падлогу ад перагрэву і магчымага ўзгарання, а таксама правяраюць стан печаў на наяўнасць расколін і іншых пашкоджанняў.
– Гэты негаручы матэрыял, размешчаны перад топкай, з'яўляецца надзейнай абаронай ад выпадковых іскраў і вуглёў, якія могуць выпасці пры распальванні, – тлумачыць работнік МНС.
Адным з ключавых аспектаў работы ратавальнікаў з'яўляецца забеспячэнне наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамах грамадзян. Гэтыя прылады могуць выратаваць жыцці, папярэджваючы пра пачатак пажару на ранняй стадыі. Грамадзянам, у якіх гэтыя важныя прыборы адсутнічаюць, настойліва рэкамендуецца набыць і ўсталяваць іх у жылых пакоях.
Акрамя таго, пры правядзенні прафілактычных гутарак работнікі МНС акцэнтуюць увагу на недапушчальнасці курэння ў ложку. У кожным доме работнікі МНС таксама нагадваюць жыхарам пра самае важнае – алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Дакладнае разуменне таго, што трэба рабіць пры першых прыкметах узгарання, дазваляе пазбегнуць панікі і прыняць правільныя рашэнні, якія могуць выратаваць жыццё і маёмасць.
Ключавым напрамкам працы ратавальнікаў Ельшчыны таксама з'яўляецца папярэджанне ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх. Адной з эфектыўных форм работы сталі выступленні ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый. На гэтых сустрэчах спецыялісты МНС не проста нагадваюць правілы пажарнай бяспекі, а праводзяць інтэрактыўныя гутаркі, навучаючы прысутных метадаў прадухілення пажараў і дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях.
Так, начальнік раённага аддзела Іван Дашкевіч сустрэўся з працоўным калектывам Ельскай РГС-ПУ «Мазыргаз»:
‒ Непатушаная цыгарэта, расколіны ў печы, перагружаная электрасетка ‒ штогод прыводзяць да сур'ёзных наступстваў. Наша задача ‒ данесці да кожнага: ваша бяспека ў вашых руках. Нават невялікі промах можа абярнуцца вялікай бядой.
Работнік МНС нагадаў грамадзянам аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў жылыя пакоі. Гэты кампактны і недарагі прыбор здольны ўлавіць найменшае задымленне на ранняй стадыі і гучным сігналам папярэдзіць аб небяспецы, што асабліва крытычна ў начны час.
Iнспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправілася па маршруце аўтакрамы і наведала населеныя пункты Хальчанскага і Радужскага сельскага савета.
Таццяна Пусева правяла з вяскоўцамі прафілактычныя гутаркі, падчас якіх грамадзянам расказала аб прычынах узнікнення пажараў, выпадках гібелі людзей ад іх. Адмысловая ўвага была нададзена тэме пячнога апалу.
– Ацяпляльны сезон у самым разгары, таму печ павінна быць у спраўным стане. Прыбіце перад топкай на падлозе металічны прад топачны ліст. Ні ў якім разе не карыстайцеся пры распальванні лёгкімі на загаранне і гаручымі і вадкасцямі, — расказала вяскоўцам i прывела прыклады пажараў Таццяна Пусева. – Вельмі часта пажары адбываюцца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём. Нельга паліць у ложку і выкідваць непатушаныя недакуркі. Гэта можа прывесці да непапраўных наступстваў.
Прадстаўнік службы 101 нагадала і аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, які абудзіць і апавясціць аб пажары.
Супрацоўнікі Гомельскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна працуюць над павышэннем узроўню пажарнай бяспекі сярод грамадзян, якія знаходзяцца ў групе рызыкі. Асаблівая ўвага надаецца прафілактычнай рабоце з людзьм, хто вядзе асацыяльны лад жыцця.
Ратавальнікі наведалі пункты прыёму другаснай сыравіны. Падчас гутарак з грамадзянамі былі растлумачаны асноўныя правілы пажарнай бяспекі, акцэнтавана ўвага на недапушчальнасці курэння ў месцах для сну. Нагадвалi, што парушэнне гэтага правіла цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.
Таксама работнікі МНС рэкамендуюць устанаўліваць у жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Гэтыя прылады здольныя своечасова паведаміць аб задымленні гучным гукавым сігналам, што дазволіць аператыўна прыняць меры па тушэнні і эвакуацыі.
Завяршальным этапам прафілактычнай работы стала распаўсюджванне памятак з рэкамендацыямі па пажарнай бяспецы ў паштовых скрынях шматкватэрных дамоў.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси