Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Веды, якія ратуюць жыццё: у Акцябрскiм прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі - 2026»
У мінулыя выхадныя навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна паказалі свае веды на раённым этапе конкурсу «Школа бяспекі - 2026», які праходзіў на базе Акцябрскай раённай гімназіі.

Першым выпрабаваннем для ўдзельнікаў стаў этап «Тэставанне». Тут дзецям трэба было адказаць на 50 пытанняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Ад правілаў пажарнай бяспекі да алгарытму аказання першай дапамогі і паводзін на лёдзе – тэмы ахоплівалі ўсё, што можа спатрэбіцца ў рэальным жыцці. Тут не было месца ўгадванню: у некаторых пытаннях правільнымі маглі быць адразу некалькі варыянтаў! Гэта патрабавала не толькі ведаў, але і ўмення аналізаваць, параўноўваць і прымаць рашэнні ва ўмовах дэфіцыту часу.

У другі этап конкурсу выйшлі тыя, хто набраў найбольшую колькасць балаў па выніках тэставання. Наступны этап конкурсу «Я раскажу вам...». Тут юным канкурсантам неабходна было падрыхтаваць выступленне па пэўнай тэме. У дадзеным этапе конкурсу навучэнцы змаглі паказаць свае творчыя здольнасці, эрудыцыю, уменне крэатыўна думаць і пераканаўча даносіць важную інфармацыю.

Пасля напружаных адборачных этапаў у фінал выйшлі тыя, хто паказаў найлепшыя вынікі ў «Тэставанні» і пакарыў журы сваёй творчасцю. У фінальным конкурсе ўдзельнікам прыйшлося прадэманстраваць не толькі свае веды і крэатыўнасць, але і ўменне хутка прымаць рашэнні, а таксама, як аказалася, і долю шанцавання. Заданні былі разнастайнымі і патрабавалі комплекснага падыходу. Напружанне было адчувальным. Але удзельнiкi не падвялі!

Па выніках выпрабаванні журы вызначыла пераможцаў – тых, хто набраў максімальную колькасць балаў. Такім чынам, па выніках конкурсу лепшымі сталі: у малодшай групе– Васілеўскі Арсеній з Акцябрскай раённай гімназіі, у сярэдняй – Сянько Ганна з Акцябрскай раённай гімназіі і ў старэйшай групе – Трафімчык Захарый з Валасовіцкай сярэдняй школы.
Пераможцам і прызёрам былі ўручаны дыпломы і памятныя падарункі ад арганізатараў конкурсу. Аднак галоўны прыз – гэта ўпэўненасць у сваіх ведах і ўсведамленне таго, што кожны з іх можа стаць сапраўдным героем у цяжкую хвіліну. Нашы пераможцы прадставяць раённую каманду ў абласным этапе. Пажадаем нашым канкурсантам поспеху на абласных спаборніцтвах і творчых перамог.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси