Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Петрыкаў. Маленькі прыбор – сур’ёзная абарона
На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна працягваюцца рэйды па прыватных домаўладаннях уразлівай катэгорыі насельніцтва. У адным з іх з інспектарам пабывала карэспандэнт «Петрыкаўскіх навін».
Грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, на жаль, часта становяцца віноўнікамі надзвычайных сітуацый, якія заканчваюцца маёмаснымі стратамі, нанясеннем урону здароўю і жыццю людзей. Каб паўплываць на асоб, злоўжываюць алкаголем, папярэдзіць пажары, якія яны могуць справакаваць, супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС рэгулярна праводзяць прафілактычныя рэйды. На гэты раз у цэнтры ўвагі домаўладанні, размешчаныя ў аграгарадку Бабунічы і вёсцы Міхедавічы.
Ужо ў двары аднаго з дамоў становіцца зразумела, што тут асабліва патрабуецца кантроль супрацоўнікаў РАНС.
Унутры дома – антысанітарыя: паўсюль раскіданыя недакуркі. Аб правілах супрацьпажарнай бяспекі тут ніхто не непакоіцца. Агляд жылых памяшканняў выявіў яшчэ адну зону рызыкі – няспраўнае пячное ацяпленне, якое таксама можа стаць прычынай пажару. Інспектар указау на парушэнні і растлумачыў, як іх выправіць, уручыўшы памятку па супрацьпажарнай бяспецы.
Далей накіроўваемся ў суседнюю хату. Брамку адчыняе жанчына пенсійнага ўзросту. Выратавальнікі прадэманстравалі жанчыне, як працуе АПА, як замяніць батарэйку і чаму нельга яго здымаць ці фарбаваць.
Пры наведванні домаўладанняу прыемна бачыць, што ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў для іх ужо стала правілам. Гэта значыць, што работа выратавальнікаў не дарэмная, ды і самі грамадзяне занепакоены сваёй бяспекай.
– У нашым узросце кожны лішні вартаўнік – гэта добра. Слых ужо не той, але гэты гук я сапраўды пачую! Дзякуй супрацоўнікам РАНС, што наведалі, пагаварылі па-чалавечы, усё растлумачылі. Жыву адна, бывае страшнавата. А зараз ёсць гэты «памочнік», – падзялілася меркаваннем адна з гаспадынь.
Супрацоўнікі РАНС чарговы раз нагадалі грамадзянам пра меры бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд:
• не паліце ў кватэры (доме), тым больш у ложку, асабліва ў стане алкагольнага ап'янення;
• не выкарыстоўвайце ў якасці попельніцы скрынкі ад запалак або цыгарэт – яны могуць загарэцца;
• сачыце, каб попел не трапіў на гаручыя рэчы або падлогу;
• выкарыстоўвайце толькі спраўныя печы і іншыя прыборы ацяплення;
• не дапускайце перакала печы; не перагружайце электрасетку, выкарыстоўвайце спраўныя электрапрыборы;
• будзьце вельмі асцярожныя пры выкарыстанні адкрытага агню;
Дапамога заусёды побач! Няхай вашыя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі спрацоўваюць толькі тады, калі трэба замяніць элемент харчавання!
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси