Учреждение «Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь»
- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Нароўля. Адрасная дапамога ва ўстаноўцы пажарных апавяшчальнікаў
У рамках шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі і ў мэтах узмацнення мер па папярэджанні гібелі і траўміраванні людзей ад пажараў у быце Нараўлянскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу з грамадзянамі раёна.

Нараўлянскія ратавальнікі вядуць актыўную маштабную інфармацыйную кампанію, накіраваную на павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі сярод насельніцтва. Асаблівая ўвага надаецца найбольш уразлівым катэгорыям, якім аказваецца адрасная дапамога ў выглядзе ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў.

‒ Устаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў ‒ гэта просты і эфектыўны спосаб мінімізаваць рызыкі і абараніць жыцці людзей, ‒ каментуюць ратавальнікі. ‒ Разам з тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва мы праводзім мэтанакіраваную працу, дапамагаючы пажылым грамадзянам.

Перад устаноўкай ратавальнікі падрабязна тлумачылі, як працуе прыладу, як яе праверыць і якія дзеянні трэба распачаць пры спрацоўванні.
МЧС Беларуси
МЧС Беларуси