image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Павысіць узровень бяспекі: акцыя «За бяспеку разам» у Лельчыцкім раёне.

238

З 22 сакавіка ў рэспубліцы праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Каб павысіць узровень бяспекі насельніцтва і знізіць колькасць пажараў, выкліканых грэбаваннем правіламі бяспекі і неасцярожным абыходжаннем з агнём, Лельчыцкія ратавальнікі праводзяць комплекс мерапрыемстваў.

У рамках акцыі ратавальнікі правялі навучальныя мерапрыемствы з работнікамі службаў, якія аказваюць дапамогу дома. Намеснік начальніка райаддзела выступіў перад калектывамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і КВУП «Лельком», дзе расказаў аб бягучай аператыўнай абстаноўцы ў раёне, асноўных прычынах узнікнення пажараў і патэнцыйна небяспечных фактарах, якія могуць быць у дамах і кватэрах. 

Выратавальнік акцэнтаваў увагу на важнасці захавання правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. 

‒ Асаблівай увагі і кантролю патрабуюць грамадзяне, якія кураць і злоўжываюць спіртнымі напоямі, бо гэта часта становіцца прычынай вогненных трагедый, ‒ адзначыў Аляксандр Гірдзюк. 

Важным момантам стала абмеркаванне тэмы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. 

‒ Звяртайце ўвагу на наяўнасць і спраўнасць у дамах і кватэрах грамадзян аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, ‒звярнуўся да ўдзельнікаў мерапрыемстваў работнік МНС і расказаў рэальныя прыклады выратавання дзякуючы гэтым прыладам. 

Акрамя таго, работнік службы "101" падкрэсліў важнасць падтрымання парадку на прыдамавой тэрыторыі і растлумачыў меры засцярогі пры выдаленні раслінных адходаў. На заканчэнне выступлення ўдзельнікам нагадалі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару і нумара тэлефонаў экстранных службаў. Таксама ўсе ўдзельнікі атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю па пажарнай бяспецы. 

У рамках акцыі таксама прайшло прафілактычнае мерапрыемства ў сельскім клубе аграгарадка Ліпляны, арганізаванае інспектарам сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю. Удзельнікам была прапанавана інтэрактыўная гульня, дзе яны змаглі знайсці небяспекі на макеце кватэры, вызначыць прычыны ўзнікнення пажару па ілюстрацыях і абмеркаваць правілы бяспечнай эксплуатацыі печаў. З дапамогай дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач» удзельнікі разабралі небяспекі на вадаёмах і прычыны ўзнікнення травяных пажараў. 

У дадатак да мерапрыемстваў у магазінах і грамадскіх месцах ратавальнікі абнавілі інфармацыйныя стэнды.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Все Анонимный опрос
Считаете ли вы работу специалистов Гомельского областного управления МЧС эффективной?

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть