- Адреса и телефоны
- 246023, г. Гомель, проспект Речицкий, 35а/14
- (8-0232) 25-15-50
- (8-0232) 25-15-50
- gomel@mchs.gov.by
Пенсіянерам аб бяспецы
У рамках другога этапа рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы ратавальнікі Ельскага РАНС накіравалі лісты адзінокім пенсіянерам.
У канвертах пажылыя грамадзяне знойдуць для сябе адказы на такія пытанні як: правілы бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама рэкамендацыі па спальванні смецця на прысядзібным участку.
Ратавальнікі ўпэўнены, што такое, больш звыклае і зразумелае для пажылога чалавека напамін правіл бяспекі жыццядзейнасці дапаможа ім пазбегнуць бяды і захаваць свой дом у бяспецы.