image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лельчыцы. У прыярытэце сям'і Шкробат дзіцячая бяспека

594

Работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі індывідуальнае мерапрыемства ў шматдзетнай сям'і Шкобат.


- Добры дзень! Дзеці вас ужо зачакаліся, - з усмешкай сустрэла супрацоўніка МНС мама Яўгенія.

Свой выступ выратавальнік пачаў са знаёмства з членамі сям'і. Затым дзяўчынкам у гульнявой форме растлумачыў, што такое надзвычайная сітуацыя, як у яе можна трапіць і што ж трэба зрабіць, каб яна не здарылася. Успомнілі нумары тэлефонаў экстранных службаў і ў гульнявой форме выклікалі службу МНС.


Пакуль Ксенія і Арына былі захопленыя пазлам «Чароўная кніга», супрацоўнік распавёў іх маме аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку і яго перавагах. - Усталёўваць прыбор варта ў кожным жылым пакоі, а лепш за ўсё — у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем у бок акна або дзверы. Праверыць АПА можна самому-дастаткова толькі націснуць на кнопку-індыкатар. Ідзе сігнал-значыць усё ў парадку. У адваротным выпадку трэба замяніць батарэйку.

- У нас ёсць такі. Усталявалі, бо ў нашай сям'і ў прыярытэце дзіцячая бяспека, - сказала мама і правяла ў пакой дзе ён усталяваны.

Супрацоўнік праверыла на спраўнасць і парадавала тое, што ён знаходзіўся ў працоўным стане.


Дзеці ўважліва слухалі, былі актыўныя ў гульнях, адказвалі на пытанні. Пазнаёміліся з мультфільмам “Чароўная кніга”, ад якога іх было не адарваць.

Пакуль дзяўчынкі глядзелі мультфільм супрацоўнік РАНС распавяла маме пра акцыю " Дзень бяспекі. Увага ўсім!", якая цяпер праходзіць у нашай краіне і як дзейнічаць у выпадку калі пачулі яго. - Пачуўшы гэты сігнал адкладзеце ўсякую дзейнасць, уключыце тэлевізар ці радыёпрымач, уважліва праслухайце паведамленне, дзейнічайце ў адпаведнасці з атрыманымі ўказаннямі, хутка, але без мітусні і панікі, выконваючы парадак і дысцыпліну, апавясціце суседзяў і блізкіх аб атрыманай інфармацыі.


- Вялікі дзякуй. Я сёння атрымала шмат цікавай і карыснай інфармацыі, - сказала шматдзетная маці.

Сям'я атрымала задавальненне ад мерапрыемства, а яшчэ падарункі ад работнікаў МНС – размалёўкі, маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю і буклеты з каштоўнымі рэкамендацыямі па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть