image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Жлобін.За жыццё без шкодных звычак!

582
Жлобін.За жыццё без шкодных звычак!

У рамках актывізацыі работы па прафілактыцы бяспекі работнікі раённага падраздзялення МНС вялікую ўвагу надае навучанню і інфармаванню насельніцтва. Чым больш людзей памятаюць і задумваюцца аб небяспецы, - тым менш ахвяр на пажарах.


Адна з формаў працы ў гэтым кірунку-правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у пунктах прыёму другаснай сыравіны з грамадзянамі «групы рызыкі».

Прапагандысты МНС пры правядзенні гутарак у першую чаргу агучылі сумную статыстыку па пажарах і гібелі людзей на іх, а потым перайшлі да пытання захавання правілаў пажарнай бяспекі ў дамах і кватэрах. Работнікі МНС звярнулі ўвагу грамадзян на небяспеку курэння ў ложку.

Работнікі МНС парэкамендавалі для бяспекі ўсталяваць у сваіх дамах і кватэрах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і падтрымліваць іх у спраўным стане. Таксама прысутныя даведаліся аб мабільным дадатку «Дапамога побач», аб карысных раздзелах прыкладання і як яго ўсталяваць, каб атрымліваць практычныя парады па бяспецы.

-Лепшы сродак засцерагчы сябе ад наступстваў тытуню -зусім кінуць паліць. Не забывайце, што «п'яныя» недакуркі могуць стаць прычынай скалечаных жыццяў, паламаных лёсаў і спаленага дома, - завяршаючы гутарку, звярнулася да грамадзян прапагандыст МНС.

Пра тое, што неабходна выконваць правілы бяспекі пры курэнні, нагадваюць не толькі работнікі МНС, але і наглядна-выяўленчая прадукцыя, якую ратавальнікі размясцілі на паштовых скрынях у сельскіх населеных пунктах, у горадзе і ў магазінах.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть