image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ветка. Назіральная камісія па маршруце бяспекі

251

У прафілактыцы пажараў у жылым фондзе вялікая роля адводзіцца назіральным камісіям. У Веткаўскім раёне створана і функцыянуе 13 назіральных камісій, на бягучы перыяд у рамках іх працы было абследавана 941 домаўладанне.

У склад назіральнай камісіі ўваходзяць усе суб'екты прафілактыкі, у тым ліку і работнікі Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абследуюць супрацьпажарны стан домаўладанняў грамадзян.

На гэтым тыдні адбыліся рэйды назіральных камісій пры Прыснянскім і Хальчанскім сельскіх саветах. Работнік МНС нагадала вяскоўцам аб тым, як правільна эксплуатаваць ацяпляльныя прыборы, якія знаходзяцца ў доме, што трэба рабіць, каб зберагчы свой дом ад вогненнай небяспекі, а таксама аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

- Аўтаномны пажарны апавяшчальнік-гэта незаменны прыбор у домаўладанні грамадзян, бо ён здольны выратаваць ваша жыццё пры пажары. А чалавечае жыццё-гэта самае дарагое. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік рэагуе на дым, ён здольны выявіць пажар на ранняй стадыі і апавясціць пра гэта дамачадцам, - распавяла мясцовым жыхарам прадстаўнік МНС.

Таксама наперадзе нас чакае вясновы пажаранебяспечны перыяд, таму ўжо цяпер асаблівая ўвага была нададзена правілам спальвання смецця на прысядзібнай тэрыторыі, а таксама папярэджанні вясновых выпальванняў травы.

У завяршэнні размовы ўсім грамадзянам ўручалася карысная наглядна-выяўленчая прадукцыя ад МНС, якая будзе нагадваць грамадзянам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть