image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ельск. На зімовай рыбалцы не варта забываць аб бяспецы!

1074

Сёлета зіма не радуе сваім стабільным надвор'ем - на змену марозу практычна адразу прыходзіць плюсавая тэмпература. У такіх умовах лёд фармуецца нядосыць трывалы і надзейны, аднак аматараў зімовай рыбалцы гэта не палохае. Каб не дапусціць трагедый работнікі Ельскага раённага падраздзялення МНС сумесна з прадстаўніком раённага таварыства ратавання на водах праводзяць рэйды, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей на вадаёмах.

Падчас рэйдаў на Данілаўскім возеры, Бабруйскім і на камунарскім вадасховішчах з аматарамі падлёднай лоўлі былі праведзены прафілактычныя гутаркі па правілах паводзін на лёдзе і аказанні дапамогі, прыводзіліся прыклады гібелі рыбакоў, распаўсюджвалася наглядна-выяўленчая прадукцыя.

-Часцей за ўсё на зімовых вадаёмах гінуць вопытныя рыбакі. Яны ўпэўненыя ў сабе і сваіх сілах, менавіта таму і могуць стаць закладнікамі няштатнай сітуацыі. А вось маладыя аматары рыбнай лоўлі больш асцярожныя, яны вывяраюць кожны крок. Трэба разумець, што ніякі ўлоў не пакрые сям'і страту блізкага чалавека, - дзеліцца назіраннямі старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах Мікалай Засінец. Падчас рэйдаў і прафілактычных гутарак ён цярпліва, тысяча першы раз, тлумачыць дарослым людзям гэтыя ісціны.

Па словах спецыяліста, штогод у сезон на тэрыторыі вобласці гінуць людзі. Некаторыя сыходзяць пад лёд і тонуць. Былі выпадкі, калі знаходзілі ўмёрзлых у лёд людзей, якія загінулі ад пераахаладжэння. Пры тэмпературы вады, набліжанай да нуля градусаў, чалавек, які трапіў у ледзяны палон, можа вытрымаць не больш за 15 хвілін.

-Падчас такіх рэйдаў мы робім акцэнт на растлумачэнні правіл бяспечных паводзін на зімовых вадаёмах і дзеяннях у экстраных сітуацыях. Калі дарослым тлумачым, як падручнымі сродкамі дапамагчы іншаму ці самому сабе, то для дзяцей у такой сітуацыі галоўнае - патэлефанаваць ратавальнікам па нумарах 101 або 112 і паклікаць на дапамогу дарослых, - распавядае інспектар раённага падраздзялення МНС Дзмітрый Захараў.

Комплексныя рэйды з усімі зацікаўленымі ведамствамі і службамі працягнуцца на працягу ўсяго зімовага перыяду на ўсіх вадаёмах Ельшчыны, аднак кожнаму, хто вырашыў выйсці на лёд, не варта забывацца на бяспеку.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть