image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомельскі раён. Сустрэчы бяспекі

462

Работнікі Гомельскага раённага аддзела па НС актыўна ладзяць сустрэчы з насельніцтвам, з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Размовы аб правілах пажарнай бяспекі пачынаюцца заўсёды з давядзення прысутным аператыўнай абстаноўкі ў рэспубліцы, вобласці і раёне. Адмысловая ўвага надаецца тэме неасцярожнага абыходжання з агнём. Ад агульнай колькасці пажараў, якія адбыліся ў Гомельскім раёне ў 2021 годзе, сорак працэнтаў адбыліся па гэтай прычыне, і такіх прыкладаў дастаткова: неасцярожнасць у абыходжанні з гаручымі або лёгкімі на загаранне вадкасцямі, адкрытым агнём, непатушаны недакурак, а таксама развядзенне вогнішча паблізу будынкаў. 

У абавязковым парадку заходзіць гутарка і аб такім эфектыўным сродку ў выяўленні задымлення ў хаце, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік. І тут часта паступаюць пытанні: "Навошта ён патрэбен, калі я не куру?". На што ратавальнікі адказваюць адназначна: «Гэты прыбор адчувальны нават да нязначнага задымлення ў памяшканні. Пры з'яўленні дыму ён падае магутны гукавы сігнал, які здольны апавясціць і нават абудзіць спячага чалавека. А параўноўваць кошт аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка з коштам чалавечага жыцця бессэнсоўна».

Калі абмяркоўваецца магчымы зыход парушэння правілаў пажарнай бяспекі на вытворчасці, работнікі МНС тлумачаць, як карыстацца вогнетушыцелем і што менавіта можна патушыць. Пры дэманстрацыі мабільнага дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач» работнікі Гомельскага раённага падраздзялення расказваюць аб яго карысных функцыях, прапануюць прайсці тэст у раздзеле «Правер сябе». Таксама ўдзельнікі сустрэч на мадэлях печы і кватэры знаходзяць парушэнні, з чым спраўляюцца добра. 

У рамках інфармацыйнай кампаніі «Бяспечная старасць» ратавальнікі нагадваюць аб тым, што неабходна клапаціцца аб сваіх бацьках, аказваць дапамогу ў рамонце пячнога ацяплення, электраабсталявання, своечасова рабіць замену батарэек у аўтаномных пажарных апавяшчальніках. 

Напрыканцы сустрэч бяспекі прысутным дэманструецца прафілактычны відэафільм “Трэба дома бываць часцей” і ўручаюцца буклеты МНС.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть