image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Нароўлі ратавальнікі правялі паказальныя вучэнні для школьнікаў (газета "ЗВЯЗДА")

287

У райцэнтры на затоне па вуліцы Дзяржынскага ратавальнікі сымітавалі сітуацыю, калі чалавек праваліўся пад лёд. Відавочцы неадкладна выклікалі дапамогу. На месца «здарэння» прыбылі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, вадалазы, медыкі. Сцэнарый выратавання максімальна наблізілі да рэальных умоў. У ролі тапельца выступіў прафесійны вадалаз. Спачатку ён прадэманстраваў спосаб выратавання з палонкі самастойна — калі чалавек перасоўваецца па лёдзе.


Пасля вадалазы і працаўнікі МНС з дапамогай вяроўкі ды выратавальнай дошкі выцягнулі «пацярпелага» на бераг і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. Па выніках тактычнага мерапрыемства, было адзначана, што ўсе раённыя службы з аператыўным выклікам справіліся на выдатна. 

Так, што такое бяспека на лёдзе нараўлянскія ратавальнікі расказалі і паказалі на практыцы навучэнцам сярэдняй школы № 2 райцэнтра, гімназіі і ліцэя.

Як адзначыў старшыня раённай арганізацыі таварыства ратавання на вадзе Сяргей Бялько, за два мінулыя тыдні на вадаёмах краіны патанулі больш за дзесяць чалавек. Сёння для ўсіх зацікаўленых службаў вельмі актуальна яшчэ раз адпрацаваць дакладнасць ратавальных дзеянняў і звярнуць увагу на праблему бяспекі дзяцей на вадаёмах.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть