image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Петрыкаў. Аб бяспецы нагадаем усім

788

Ратавальнікі Петрыкаўшчыны працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян. Часта асноўнай прычынай пажараў і надзвычайных сітуацый з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. Па-ранейшаму пры наведванні дамоў акцэнт робіцца на выяўленне парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі з мэтай далейшага іх устранення. 

З надыходам адмоўных тэмператур грамадзяне часцей і мацней пачынаюць тапіць печы. Адсутнасць прытопачнага ліста, наяўнасць расколін, перакал і зусім няправільная эксплуатацыя - рана ці позна можа прывесці да пажару.

DSC_0005.JPG

- Пажадана прапальваць печ 2-3 разы на дзень і зачыняць яе трэба за некалькі гадзін да адыходу да сну. Ні ў якім разе нельга пакідаць яе без нагляду і з адчыненымі топачнымі дзверцамі, - нагадаў інспектар МНС. 

DSC_0013.JPG

Таксама не забываем аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Ён павінен быць у вас у кожным жылым пакоі на столі, а не ляжаць на шафе без батарэйкі. Прыбор рэагуе на ўзнікшае задымленне, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. Завастрылі сваю ўвагу і на праблеме курэння ў ложку.

DSC_0007.JPG

- Адна з асноўных прычын пажараў у жылым сектары - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Курыць у ложку забаронена! Непатушаная цыгарэта або нядбайна кінуты недакурак можа прывесці да непапраўных наступстваў і гібелі людзей, - растлумачыў выратавальнік. Кожнаму жыхару растлумачылі правілы паводзін на вадаёмах і ў галалёд у зімовы перыяд. А таксама расказалі, як устанавіць і ўпрыгожыць навагоднюю ёлку, каб святы прайшлі бяспечна. Па выніках наведвання домаўладанняў грамадзянам уручаліся памяткі з правіламі пажарнай бяспекі.

 

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть