image description
 

Учреждение Гомельское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гомель. Галоўны атрыбут навагодніх свят - у бяспецы!

627

Галоўным атрыбутам навагодніх свят у кожным домаўладанні з'яўляецца зялёная прыгажуня - ялінка! Бо без яе немагчыма ўявіць самага чарадзейнага свята - Новага года! Усе без выключэння імкнуцца надаць ёй максімум увагі, прыбіраюць яе цацкамі, мішурой, гірляндамі, водзяць вакол карагоды і кажуць запаветныя словы: Раз, два, тры, ялінка - гары! Таксама асаблівы клопат зялёнай прыгажуні надалі і ратавальнікі Гомельскага гарадскога аддзела па НС. 

Так, у рамках акцыі "Бяспечны Новы год!" прадстаўнікі МНС наведалі дзейны кірмаш "Ёлачны базар", размешчаны на гандлёвым рынку "Цэнтральны", дзе правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.

IMG_20211223_112120.jpg

Спачатку ўвагу пакупнікоў прыцягнуў Бяспечны Дзед Мароз, які правёў з грамадзянамі гутаркі па правілах бяспечных паводзінаў падчас навагодніх свят, выкарыстання хлапушак і бенгальскіх агнёў і бяспекі на лёдзе. Акрамя гэтага, Дзядуля Мароз расказаў аб правілах устаноўкі елкі ў сваім жыллі, зрабіўшы акцэнт на тым, чым забараняецца ўпрыгожваць зялёную прыгажуню і што рабіць, калі ж яна загарэлася. У дадатак да сваіх слоў, Бяспечны Дзед Мароз уручыў усім удзельнікам мерапрыемства памятныя буклеты з прафілактычнай інфармацыяй па бяспецы ў зімовы перыяд.

IMG_20211223_112235.jpg

У той жа час прапагандысты гарадскога аддзела па НС упрыгожылі зялёныя ялінкі першай бяспечнай цацкай. Цяпер кожны, хто набудзе, зялёную прыгажуню, атрымае ў падарунак карысную інфармацыю аб мабільным дадатку «МНС: дапамога побач!», які заўсёды раскажа і дапаможа, як дзейнічаць пры любой надзвычайнай сітуацыі.

IMG_20211223_111820.jpg

МНС нагадвае! забараняецца:

- выкарыстоўваць для ўпрыгожвання ёлкі вату, паперу, свечкі і бенгальскія агні;

- дазваляць дзецям самастойна ўключаць электрагірлянды;

- пакідаць уключанай электрагірлянды на працяглы час;

- тушыць падпаленую штучную ёлку вадой.

У выпадку пажару тэлефануйце па тэлефоне 101 ці 112.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть